Неабходна пашыраць адукацыю на беларускай мове (Міжнародны Дзень Роднай Мовы ў Брэсце)
21 лютага ў СШ 30 г. Брэста прайшло святочнае мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму Дню Роднай Мовы “Ад роднай мовы я не адракуся!”. Гэта быў сапраўдны канцэрт на якім дзеці сьпявалі, танчылі і чыталі вершы…
Упершыню на гэтым канцэрце выступіў з песнямі беларускамоўны клас СШ № 29. Вучні выканалі песні “Замкавая гара” на словы Янкі Купалы і народную “Харашуху”.
Анатолій Міхайлавіч Наскоў, начальнік аддзела адукацыі Брэсцкага гарвыканкама, выступіў перад прысутнымі аб неабходнасці пашырэння адукацыі на беларускай мове, і параіў бацкам і дзецям ісці ў беларускі клас. Пасля чаго ўручыў вучням беларускага класа слоўнікі беларускай мовы.
Хлопцам з беларускага класа пашанцавала двойчы, тры вучня з чатырох выйгралі латарэю – той, хто знайшоў на сваім фатэлі каляровую налепку, атрымаў у падарунак кнігу “Брестчіна”.
Варта адзначыць, што бацькі і вучні 6 “Г” (беларускага) класа СШ №29 запрашалі на свій выступ Пасла Швецыі Спадара Марціна Аберг прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы ў Брэсце.
“Віншую са святам Роднай мовы! На жаль, Пасол Швецыі ня мае магчымасці прыехаць у Брэст, дзе быў з афіцыйным візітам зусім нядаўна”, - адказала памочнік Пасла па сувязях з грамадскасцю Алеся Літвіноўская: “Аднак сёння ў Міністэрстве замежных спраў на мерапрыемстве з удзелам паслоў, акрэдытаваных у Беларусі, ён будзе чытаць верш Янкі Купалы па-беларуску і па-шведску…”
Дзень Роднай мовы апынуўся надзвычай насычаны дзеці з беларускага класа пабачылі сябе па тэлевізары ў праграме “Ранішні эспрэса”:
(Глядзі ад 29 хвіліны).
Навіны
2017.02.23 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ (Відэа) Папулярнасць і прэстыж беларускай мовы павышаюцца, - аб тым, як замацаваць станоўчыя тэндэнцыі, у Беларусі разважалі напярэдадні, у міжнародны дзень роднай мовы.
2017.02.20 Тэлеканал “Беларусь 4” наведаў беларускі клас 17 лютага здымачная група тэлевізійнага канала Беларусь 4 наведала беларускі клас у СШ № 29 г. Брэста. Эфір 21 лютага а 07:10 праграма “Ранішні эспрэса”.
2016.11.30 Творчая сустрэча ў ДУА "Сярэдняя школа №29 г.Брэста" 26 лістапада ў ДУА “Сярэдняя школа №29 г.Брэста” у рамках школьнага праекта “Літаратурныя скрыжаванні” адбылася сустрэча з паэтэсай Антанінай Хатэнка і спявачкай Таццянай Грыневіч “Будзьма беларусамі!”.
2016.11.30 Проект «Будзьма беларусамi» произвел впечатление на брестских школьников Гражданский культурный проект «Будзьма беларусамi» командировал в наш город этнографа и поэтессу Антонину Хотенко и певицу Татьяну Гриневич. Их выступление в средней школе № 29 стало тем глотком живой воды, который сегодня делается все более редким, оттого - все более ценным. Школа № 29 стала центром притяжения проекта «Будзьма беларусамi» потому, что здесь есть малокомплектный белорусскоязычный класс - четыре шестиклассника, сидевшие в первом ряду, пришли на встречу в национальных вышиванках. Инициатором визита минчан стал один из родителей мальчиков - Владимир Величкин.
2016.11.16 Пра берасцейшчыну ізноў забылі У Берасці ўжо 6 (шосты) год існуе Клас з Беларускай мовай навучання, у іх нават свой сайт ёсць http://vydatnik.brestspring.com , каб неяк прыцягуць увагу да свайго існавання, але збольшага СМІ ігнаруюць факт ягонага існавання. Бацькі прыкладаюць неімаверныя высілкі каб інфармацыя аб гэтым класе і тэма неабходнасці беларускамоўнага навучання стала гучала ў медыйнай прасторы. Дзякуючы публікацыі на http://nn.by/?c=ar&i=150638 мы чарговы раз пераканалісь, што беларускі клас у Берасці - бялмо ў воку як "залежных", так і "незалежных" СМІ - гаспадар адзін!
2016.11.07 Кастрычніцкая сустрэча 22 Кастрычніка ў 29 школе г. Бреста адбылася сустрэча з мясцовымі паэтамі.