10.03.2016
Сустрэча беларускамоўных класаў Брэста і Баранавічаў
Як прыгожа гучыць родная мова с вуснаў дзіцяці. 6 сакавіка да вучняў беларускамоўнага 5“Г” класа, што ў СШ 29 г. Брэста, прыехалі ў госці дзеці з Баранавічаў, якія таксама навучаюцца на роднай мове.
Так здарылася, што ў Брэсцкім класе самыя хлопцы, таму кожны з іх з насцярогай і цікаўнасцю пазіраў на гасцей.
Сустрэча пачалася са знаёмства і падарункаў, а цеплая кава і цукеркі растапілі ўсялякае непаразуменне і напружанасць паміж дзецьмі.
Каб лепш пазняёміцца хлопцы прадэманстравалі відэа-прэзентацыю, у якой адлюстравалі ўдзел свайго класа ў школьным жыцці за апошнія паўгады. А тым часам бацкі паміж сабой адразу пачалі абменьвацца прапановамі наконт супрацоўніцтва.
-Нам вельмі важна павяличваць колькасць аднадумцаў,- кажа старшыня бацькоўскага камітэта класа, арганізатар гэтай сустрэчы, Маргарыта Вялічкіна. – Гэта наша першая сустрэча з іншымі беларускамоўнымі класамі. Я лічу, што такая практыка можа быць цікавай ня толькі дзецям, але і настаўнікам.
Каб дазнацца пра гісторыю Брэста, дзецям прапанавалі экскурсію па гораду і паход у музеі: краязнаўчы, музей у “Аптэцы Грынберга” (аптэка №3) і музей Уладзіміра Высоцкага.
Сустэча атрымалася вельмі душэўнай і спрыяльнай далейшаму станаўленню добразычлівых адносінаў паміж беларускамоўнымі класамі.