05.09.2016
Як аддаць дзіця ў клас з беларускай мовай навучання?
Колькасць жадаючых у Берасці аддаць сваё дзіця ў клас з беларускай мовай навучання павялічываецца.
У праваабарончы центр “Берасцейская вясна” звярнулася маці, дзяця якой пойдзе ў школу ў наступным годзе. Яе цікавіла ”Як стварыць беларускамоўны клас, каб яе вучань атрымліваў адукацыю па беларуску?”
Бацькі, якія ўжо змаглі адчыніць беларускія классы падзяліліся сваімі практычнымі парадамі.
Ўладзімір і Маргарыта Вялічкіна параілі пачаць шукаць аднадумцаў-бацькоў, бо упеўніныя, што такія бацькі ёсць. Шукаць можна праз соц сеткі, праз аб’явы ў СМІ, у коле сяброў, у дзяцячых садках, гуртках па інтересах.
Абавязкова трэба звярнуцца да мясцовой улады, каб выказаць жаданне аддаць сваё дзіця ў клас з беларускай мовай навучання. Раёны аддзел адукацыі са сваяго боку можа дапамагчы з распаўсюдванне інфармацыяй пра стварэння беларусскага класса.
Вызначыўшыся са школай, трэба напісаць заяву на атрыманне адукацыі па-беларуску.
Таццана Малашчанка, маці дачкі, якая атрымлівае адукацыю па-беларуску у Баранавічскай гімназіі, распавяла, што “дзяржава абавязаная па заяўным прынцыпе стварыць умовы для беларускамоўнага навучання. Трэба ісці і патрабаваць”.
Уладзімір Вялічкін, бацька вучня беларускай клясы, папярэджвае: “Калі вырашылі аддаць дзіця ў беларускі клас перад тым як падаваць заяву ў школу варта пракансультавацца ў тых, хто прайшоў шлях адкрыцця беларускага кляса. Практыка паказвае, што чыноўнік “лянівы” адкрыццё беларускай клясы, гэта непамерны для яго высілак, у дадатак, дадатковы “напряг” на будучыню, а таму бацькоў будуць “развадзіць”, маўляў, вучняў(заяваў) мала, у нас школа руская, і г.д. Людзі недасведчаныя могуць папасца на гэткую вуду. Не слухайце такіх чыноўнікаў – на Вашым баку ЗАКОН!
Мы заўсёды гатовы падказаць, па ўсіх пытаннях навучання на беларускай мове звяртайцесяда нас па тэлефонах:
+375297223541 – Уладзімір,
+375297952963 – Маргарыта