06.05.2016
Лёс выпускнікоў беларускамоўных класаў
Сёння павялічваецца колькасць школ, дзе вучэбны працэсс ажыццяўляецца на роднай мове, але сучасныя бацькі баяцца, што гэта перашкодзіць будучай кар’еры. Але ці на самой справе гэта так? Як склалася жыцце выпускнікоў беларускага класа?
-Гэты клас быў створаны ў 1996 годзе Яўгенам Аляксандравічам Бяласіным у школе №14, - кажа класная кіраўніца беларускамоўнага класа сярэдняй школы №29 г.Брэста (
https://29brest.schools.by/pages/sustrecha-z-vuchnjam-g-baranavchy ), Ніна Мікалаеўна Палякова.- Тады мы рыхтавалі 8 і 9 класы. У ім вывучалі не толькі звычайныя прадметы, але і вусную народную творчасть і нават лацінскую мову. Мы хацелі адкрыць беларускамоўны ліцэй, але погляды Яўгена Аляксандравіча не зышліся з уладай, і з-за недахопа грошей мы пакінулі гэтую ідэю.
Да дзяцей запрашалі выкладчыкаў з універсітэта імя А.С.Пушкіна, каб дзеці мелі найлепшы ўзровень ведаўі гэта дала свае вынікі.
-Вучні першага выпуска беларускамоўнага класа сення з’яўляюцца даволі-такі знакамітымі людзьмі. Трое жывуць і працуюць у Злучаных Штатах Амерыкі,- дзеліцца Ніна Мікалаеўна, - Адзін з выпускнікоў нават працаваў у Расіі ў Думе алігарха Абрамовіча эканамістам. Астатнія засталіся тут, у Брэсце, але таксама займаюць важныя пасады. Хто дзе: хто інжэнерам, хто бухгалтарам, а хто пайшоў у настаўніцтва, каб выхоўваць адукаванае пакаленне.
Беларускамоўная адукацыя спрыяе хуткаму вывучэнню славянскіх і іншых замежных моў. Такім чынам, адукацыя на роднай мове складае базіс для паспяховай філалагічнай дзейнасці. Не сакрэт, што за мяжой ужо даўно вельмі цікавяцца нашай самабытнасцю, але жадая пачуць сапраўдную беларускую мову, усе часцей расчароўваюцца. А як можна паважаць чалавека, калі ён нават сам сябе не паважае, знішчая свае бацькоўскія карані? Так можа пара адрадзіць родную мову ў вуснях дзіця?
Таццяна Ключ