13.04.2016
Сустрэча з нашчадкам вялікіх пісменнікаў
11 красавіка берасцейцы змаглі пазнаёміца з Марыяй Міцкевіч, унучкай двух вядомых классікаў беларусскай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Маўра.

Марыя Міцкевіч распавяла пра вядомыя і мала вядомыя факты жыцця сваіх знакамітых продкаў. Дачка Янкі Маўра, Наталля, выйшла замуж за сына Якуба Коласа - Міхася.
Нагадаем, што сапраўдная прозвішча Якуба Коласа - Канстанцін Міцкевіч. Яго нашчадкі па жаночай лініі не мяняюць прозвішча, выходзячы замуж. На сустрэчы Марыя Міцкевіч прэзентавала вынікі сваіх даследванняў невядомых старонак жыцця і творчасці сваіх дзядоў.
Якуб Колас і Янка Маўр, якога сапраўднае прозвішча Іван Фёдараў, пазнаёміліся і пачалі сябраваць з нелегальнага з’езду настаўнікаў, які адбыўся ў 1906 годзе ў Мікалаеўшчыне. Паліцыя разагнала нелегальны з'езд, а судовае разбіральніцтва доўжылася амаль два гады. Янку Маўру забаранілі настаўнічаць і ўзялі пад нагляд паліцыі. Я.Колас быў арыштаваны і асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення, увесь тэрмін адбываў у Мінскім астрогу.
Янка Маўр захапляўся эсперанта, вёў перадачу для эсперантыстаў на беларускім радыё. Шмат ліставаўся з эсперантыстамі свету, атрыманую інфармацыю выкарыстоўваў у сваіх кнігах.
Але ў 30-е гады эсперантыстаў абвінавацілі ў тым, што яны з'яўляюцца членамі міжнароднай шпіёнскай арганізацыі. Янка Маўр быў арыштаваны, калі следчы даведаўся, что арыштаваны Іван Федараў – гэта Янка Маўр, дык адпусціў пісменніка, бо быў у захапленні ад ягоных твораў.
Дарэчы, свайму зяцю Міхасю Міцкевічу, бацку Марыі Міцкевіч, Янка Маўр чытаў “Яўгена Анегіна” на эксперанта, а Якуб Колас прысвяціў Міхасю кнігу «Мiхасёвы прыгоды».
Унучка вядомых пісьменнікаў распавяла, што Колас перапісваўся з Берасцейскім дзіцячым домам. Дзеці атрымлівалі яго пісьмы, ёсць і пісьмы выхаванцаў дзіцячага дома да Коласа.
А Янка Маўра запрасілі да сябе памежнікі. Ён наведаў Берасцейскую крэпасць, шмат з кім размаўляў. Пасля таго напісаў апавяданне «На заходніх рубяжах». У архіве захаваліся фотаздымкі з памежнікамі Берасця.
Сама Марыя Міцкевіч да выхада на пенсію выкладала вышэйшаю матэматыку ў Мінскам інстытуты кіравання, з’яўляецца старшынёй дзіцячага дабрачыннага фонду «Сакавiк», намеснік старшыні таварыства «Беларусь-Ірландыя», шмат часу аддае даследыванню жыццю і творчасці сваіх знакамітых дзядуль. Напрыклад, ў Рызе, у Латвіі спадарыня Марыя знайшла невядомы дарчы надпіс Якуба Коласа. У бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, атрымала шмат матэрыялаў, прысвечаных Якубу Коласу, якія друкаваліся па-за межамі Беларусі, у тым ліку і мюнхенскія выданні «Сымона Музыкі», «Новай зямлі», бесцэнзурныя выданні. Выдала кнігу мамы Наталлі Іванаўны - дачкі пісьменніка Янкі Маўра, мемуары пра свайго бацьку.
Вельмі душэўныя сустрэча атрымаліся са спадарыняй Марыяй Міцкевіч. Напамяць кожны жадаючы атрымаў паштоўку з цытатамі тэкстаў Якуба Коласа і Янкі Маўра і з аўтографам унучкі.