Неабходна пашыраць адукацыю на беларускай мове (Міжнародны Дзень Роднай Мовы ў Брэсце)
21 лютага ў СШ 30 г. Брэста прайшло святочнае мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму Дню Роднай Мовы “Ад роднай мовы я не адракуся!”. Гэта быў сапраўдны канцэрт на якім дзеці сьпявалі, танчылі і чыталі вершы…
Упершыню на гэтым канцэрце выступіў з песнямі беларускамоўны клас СШ № 29. Вучні выканалі песні “Замкавая гара” на словы Янкі Купалы і народную “Харашуху”.
Анатолій Міхайлавіч Наскоў, начальнік аддзела адукацыі Брэсцкага гарвыканкама, выступіў перад прысутнымі аб неабходнасці пашырэння адукацыі на беларускай мове, і параіў бацкам і дзецям ісці ў беларускі клас. Пасля чаго ўручыў вучням беларускага класа слоўнікі беларускай мовы.
Хлопцам з беларускага класа пашанцавала двойчы, тры вучня з чатырох выйгралі латарэю – той, хто знайшоў на сваім фатэлі каляровую налепку, атрымаў у падарунак кнігу “Брестчіна”.
Варта адзначыць, што бацькі і вучні 6 “Г” (беларускага) класа СШ №29 запрашалі на свій выступ Пасла Швецыі Спадара Марціна Аберг прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы ў Брэсце.
“Віншую са святам Роднай мовы! На жаль, Пасол Швецыі ня мае магчымасці прыехаць у Брэст, дзе быў з афіцыйным візітам зусім нядаўна”, - адказала памочнік Пасла па сувязях з грамадскасцю Алеся Літвіноўская: “Аднак сёння ў Міністэрстве замежных спраў на мерапрыемстве з удзелам паслоў, акрэдытаваных у Беларусі, ён будзе чытаць верш Янкі Купалы па-беларуску і па-шведску…”
Дзень Роднай мовы апынуўся надзвычай насычаны дзеці з беларускага класа пабачылі сябе па тэлевізары ў праграме “Ранішні эспрэса”:
2016.05.24 ЯК ГЛЯДЗЕЎ НА ЗАДАЧЫ ДЗЯРЖАЎНАГА БУДАЎНІЦТВА РАМАН СКІРМУНТ Публікуючы артыкул “Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта” (Arche. 2008. № 4), я не палічыў патрэбным публікаваць дэклярацыю (expose) ягонага кабінэту, прадстаўленую Радзе Рэспублікі 9 ліпеня 1918 г. Мая задача была ў тым, каб паказаць перадгісторыю і гісторыю гэтага кабінэта, прычыны яго кароткатэрміновасьці.
2016.04.13 Сустрэча з нашчадкам вялікіх пісменнікаў 11 красавіка берасцейцы змаглі пазнаёміца з Марыяй Міцкевіч, унучкай двух вядомых классікаў беларусскай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Маўра.
2016.05.06 Лёс выпускнікоў беларускамоўных класаў Сёння павялічваецца колькасць школ, дзе вучэбны працэсс ажыццяўляецца на роднай мове, але сучасныя бацькі баяцца, што гэта перашкодзіць будучай кар’еры. Але ці на самой справе гэта так? Як склалася жыцце выпускнікоў беларускага класа?
2016.05.06 Рыхтуецца правядзенне круглага стала
па тэме “Атрыманне адукацыі на беларускай мове” Уладзімір Аляксандравіч Вялічкін 27 красавіка спаткаўся са старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Сцяпанавічам Рагачуком. Спатканне тычылася папулярызацыі беларускамоўнага навучання і правядзення круглага стала па тэме “Атрыманне адукацыі на беларускай мове”:
2016.04.16 Колькі чалавек вучыцца ў адзіным у Брэсце беларускамоўным класе? Наталля звярнулася да нас з жаданнем даведацца, колькі сёння чалавек вучыцца ў адзіным у Брэсце беларускамоўным класе: «Ці створаны сёння ўмовы для гэтых вучняў? Ці задаволены іх бацькі працэссам навучання?»
2016.04.11 Тыдзень прававых ведаў для дзяцей 8 красавіка ў СШ №29 у рамках агульнашкольнага мерапрыемства “Тыдня прававых ведаў” у 5 “Г” беларускім класе гаварылі аб правах дзяцей.
2016.04.04 Сустрэча бацькоў дзетак, якія навучаюцца на беларускай мове 29 сакавіка ў Менску а дбылася сустрэча бацькоў дзетак, каторыя навучаюцца на беларускай мове. Атрымаўся своеасаблівы бацькоўскі сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі з Менску, Берасця, Гародні, Віцебску, Баранавіч, Жодзіна, Маладзечна. Ва ўсіх гэтых гарадах, а таксама ў Магілеве існуюць беларускамоўныя класы.
2016.03.17 Сустрэча па-беларуску Некаторыя дзеці жадаюць атрымліваць адукацыю па-беларуску. Па ініцыятыве бацькоў і пры падтрымцы ўладаў ствараюцца класы з навучаннем на роднай мове. Яны існуюць у Брэсце, Баранавічах, Гродне і іншых гарадах.
2016.03.10 Сустрэча беларускамоўных класаў Брэста і Баранавічаў Як прыгожа гучыць родная мова с вуснаў дзіцяці. 6 сакавіка да вучняў беларускамоўнага 5“Г” класа, што ў СШ 29 г. Брэста, прыехалі ў госці дзеці з Баранавічаў, якія таксама навучаюцца на роднай мове.