01.06.2015
“Мова на нова”, да сустрэчы ў верасні!
30 траўня ў Берасці прайшлі апошнія заняткі ў навучальным сезоне 2014-2015 моўных курсаў “Мова Нанова”. У першай частцы сустрэчы адбылося падсумаванне вынікаў працы курсаў беларускай мовы ў Берасці. Лепшыя слухачы атрымалі ўзнагароды ад "Мовы Нанова" за актыўны ўдзел у навучанні.
Падарункам для ўдзельнікаў сустрэчы стаў выступ Ігара Варашкевіча, аднаго з салістаў вядомага гурта “Крама”. Берасцейцы, якім добра вядомая творчасць гурта, спявалі “Бяжы, хлопец, бяжы…” і іншыя творы разам з музыкам.
На выпускной вечарыне быў яшчы адна неспадзяванка. Адна з “Берасцейскіх кухарачак”, Алена Талатыннік пачаставала прысутных смачным дэсертам “Тырамісу” ад стваральнікаў праекту беларускай шляхетнай кухні. Раім пашукаць і пазнаёміцца з праектам “Берасьцейская Кухарачка” ў сеціве.
Удзельнікі моўных курсаў развіталіся да пачатку новага навучальнага года.
Да сустрэчы ў Верасьні!