29.06.2015
Кіраўніцтва горада за беларускамоўнае навучанне – выбар за бацкамі
Пасля рэферэндуму 1996 года нерадзівыя чыноўнікі практычна выцеснілі беларускую мову з афіцыйнага выкарыстання, сістэмы адукацыі і СМІ. Родная мова стала ўспрымаецца многімі беларусамі як «вясковая». Беларускамоўная адукацыя ў Беларусі за 20 гадоў звузілася. Толькі каля 15% дзяцей вучыцца па-беларуску.
Нас мала. Ды гэта не значыць,
Што мы анічога не варты.
Ян Чыквін
Аргументы супраць таго, каб аддаваць дзіця ў беларускамоўны клас: «Как же он математику по-беларуски учить будет?», «Как он после школы в ВУЗ поступать будет? Экзамены ведь по-русски сдавать» зыходзяць у асноўным ад малаадукаваных бацькоў, перасяленцаў з вёсак, якія церпяць на комплекс непаўнавартасьці. Ім здаецца, што калі навакольныя пачуюць ад ніх “беларуска-вясковае” слова, дык адразу даведаюцца аб іх някчэмным “калгасным” паходжанні.
Мова ад Бога, спадчына, якая засталася ад нашых годных продкаў, наш гонар і павага да продкаў, да саміх сябе.
Больш за палову людзей у свеце – двухмоўныя. І гэта ім зусім не перашкаджае.
Псіхолагі заўважылі, што двухмоўныя дзеці часцей цікавяцца семантыкай словаў ды моўнымі з’явамі, бо маюць, як параўнаць словы з розных моваў, яны больш цікаўныя да лінгвістыкі. Навучаючыся па-беларуску, дзіця мае перавагу перад аднагодкамі.
Але жадання даць адукацыю па-беларуску адніх бацькоў сваім дзецям мала, патрэбныя супольныя намаганні з адміністрацыямі раёнаў. У Менску пачынаюць разумець, што без беларускай мовы джзяржава ня можа існаваць. Усё часцей мы бачым рэкляму на беларускай мове, у менску на вакзале з’явіліся шыльды па беларуску, беларускай лацініцай.
Беларускае чынавнства зразумела, якую памылку зрабіла ў 1996 годзе, калі пазбыліся беларускай як адіна дзяржаўнай мовы. Сёння пакрыху, каб не выклікаць абурэння грамадства за чарговы “эксперымент”, ідзе працэсс вяртання да беларускай мовы. Прагматычныя ва ўладзе людзі спрыяюць адраджэнню беларускай адукацыі і мовы. Таму стварэнню беларускага класа ў Берасці дадзена “зялёнае Святло”.
Перашкодаю ёсць кіраўніцтва і пэўная колькасьць настаўнікаў берасцейскіх школ, якія замінаюць стварэнню беларускіх класаў, каб у іх было “лягчэйшае жыццё”. Некаторыя завучы адкрыта заяўляюць: “Не будзе ў нас Беларускіх класаў!” Аднойчы ў адміністрацыі бацькам беларускага класа са скрухай патлумачылі: “Мы не пасьпяваем школы ва ўсім кантраляваць”.
Патрэбная дапамога “знізу”, штуршок ад бацкоў, каб нерадзівыя дырэктары школ і нерадзівыя настаўнікі пачалі выконваць сваі абавязкі, бо выбар мовы навучання ў першаю чаргу ляжыць на бацьках, а дзяржава мусіць яго забяспечыць.
Кіраўніцтва горада за беларускамоўнае навучанне – выбар за бацкамі.