Навіны
2015.10.15
ПАДАРОЖЖА Ў ВОСЕНЬСКІ ЛЕС
У школах склалася такая практыка , што педагагічны калектыў або Міністэрства адукацыі вырашаюць , чым заняць школьнікаў ў пазаўрочны час. У «абязалавку» ўваходзіць наведванне музеяў і экскурсій, не ўзгадняючы з жаданнямі бацькоў і школьнікаў. Напрыклад , пяцікласнікам прапанавалі азнаямленчую экскурсію па горадзе Брэсту на аўтобусе з наведваннем музея паравозаў і Брэсцкую крэпасць , а таксама прайсціся пешу па вуліцы Савецкай за 110 тысяч рублёў з кожнага.
2015.09.07
З 36 тысяч вучняў Брэста толькi чацвёра навучаюцца ў беларускамоўным класе
Іх усяго чацвёра з 515 у школе - вучняў беларускамоўнага 5 "Г" класа. Педагогі 29-й школы ў адзін голас: пераваг у гэтым нашмат больш, чым «мінусаў». Кожнаму вучню досыць увагі. Вось і ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з кожным персанальна: Коля Душкевіч, Францішак Вялічкін, Саша Піліповіч і Ваня Фралоў (ён у статусе навічка). Яны не адчуваюць сябе «нацыянальнымі героямі», хоць быць у цэнтры ўвагі ім не прывыкаць. Пакуль летам дарослыя вырашалі, быць гэтаму класу ці не і калі быць, то ў якой школе, яны проста адпачывалі і дурэлі, як усе дзеці. Хто на лецішчы, як Францішак, хто ў бабулі ў Тэльмах. А Ваня, да якога ўсё часцей звяртаюцца як да Янкі, вандроўнічаў па Польшчы і Чэхіі.
2015.09.03
Пачатак навучальнага года ў Берасьці адзначыўся адкрыццём адзінага ў горадзе беларускамоўнага класа
1 верасня ў сяредней школе 29 ў Берасьце пачалі заняткі па-беларуску чацвёра вучняў у пятым классе. У гэты ж дзень адбылась урачыстая лінейка прысвечаная пачатку навучальнага года. Дырэктар школы Саўчук Сяргей Уладзіміравіч удзяліў асаблівую ўвагу адкрыццю 5”Г” класа, дзе выкладанне ўсіх прадметаў будзе весціся па-беларуску.
2015.08.31
Бывай лета! Заўтра ў школу
(Фотарэпартаж)
2015.08.30
На “Дажынках” у Мішях
(фотарэпартаж)
2015.08.22
У Брэсце ідзе набор вучняў у 5 клас з беларускай мовай навучання
Набор у клас адбывацца ў сярэдняй школе № 29. Некалькі заявак у клас ужо пададзеныя. Мы пацікавіліся ў бацькоў, чаму менавіта яны абралі 29 школу. Распавядае Маргарыта, маці Францішка Вялічкіна, які вучыўся па-беларуску з першага па чацвёрты клас у ПШ № 34:
2015.08.13
У Брэсце ідзе набор вучняў у 5 клас з беларускай мовай навучання
Заняткі будуць праходзіць у сярэдняй школе № 29.
2015.07.21
Тры меха смецця
Усё больш набірае папулярнасць сярод гаражан адпачынак на “Бресцкім моры”, дакладней возеры, што за Чырвоным дваром у Берасьці. Чарга аўтамабіляў берасьцейцаў па дарозе да возера нагадвае падарожжа да Чорнага мора за савецкім часам. У спёку адпачынак ў вады, сярод зьмешанага лесу, - сапраўдная прыгажосць!
2015.06.29
Кіраўніцтва горада за беларускамоўнае навучанне – выбар за бацкамі
Пасля рэферэндуму 1996 года нерадзівыя чыноўнікі практычна выцеснілі беларускую мову з афіцыйнага выкарыстання, сістэмы адукацыі і СМІ. Родная мова стала ўспрымаецца многімі беларусамі як «вясковая». Беларускамоўная адукацыя ў Беларусі за 20 гадоў звузілася. Толькі каля 15% дзяцей вучыцца па-беларуску.
2015.06.01
“Мова на нова”, да сустрэчы ў верасні!
30 траўня ў Берасці прайшлі апошнія заняткі ў навучальным сезоне 2014-2015 моўных курсаў “Мова Нанова”. У першай частцы сустрэчы адбылося падсумаванне вынікаў працы курсаў беларускай мовы ў Берасці. Лепшыя слухачы атрымалі ўзнагароды ад "Мовы Нанова" за актыўны ўдзел у навучанні.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 ... 7 >>