2015.09.07 З 36 тысяч вучняў Брэста толькi чацвёра навучаюцца ў беларускамоўным класеІх усяго чацвёра з 515 у школе - вучняў беларускамоўнага 5 "Г" класа. Педагогі 29-й школы ў адзін голас: пераваг у гэтым нашмат больш, чым «мінусаў». Кожнаму вучню досыць увагі. Вось і ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з кожным персанальна: Коля Душкевіч, Францішак Вялічкін, Саша Піліповіч і Ваня Фралоў (ён у статусе навічка). Яны не адчуваюць сябе «нацыянальнымі героямі», хоць быць у цэнтры ўвагі ім не прывыкаць. Пакуль летам дарослыя вырашалі, быць гэтаму класу ці не і калі быць, то ў якой школе, яны проста адпачывалі і дурэлі, як усе дзеці. Хто на лецішчы, як Францішак, хто ў бабулі ў Тэльмах. А Ваня, да якога ўсё часцей звяртаюцца як да Янкі, вандроўнічаў па Польшчы і Чэхіі.