03.09.2015
Пачатак навучальнага года ў Берасьці адзначыўся адкрыццём адзінага ў горадзе беларускамоўнага класа
1 верасня ў сяредней школе 29 ў Берасьце пачалі заняткі па-беларуску чацвёра вучняў у пятым классе. У гэты ж дзень адбылась урачыстая лінейка прысвечаная пачатку навучальнага года. Дырэктар школы Саўчук Сяргей Уладзіміравіч удзяліў асаблівую ўвагу адкрыццю 5”Г” класа, дзе выкладанне ўсіх прадметаў будзе весціся па-беларуску.

«Сярэдняя школа №29 вядомая высокім прафесіяналізмам настаўнікаў. Наша школа прапануе паглыбленае вывучэнне матэматыкі, англійскай мовы і эканомікі. Мы радыя адкрыць у нашай школе беларускі клас і спадзяемся, што колькасць вучняў у гэтым класе будзе павялічвацца», - сказаў дырэктар школы.
Адкрыццё беларускамоўнага 5 класа ў СШ № 29 стала магчымым дзякуючы настойлівасці бацькоў, дырэктару школы, падтрымцы з боку адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста і старшыні Брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Рагачука.
Класны кіраўнік 5 “Г” беларускага класа СШ №29, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Ніна Мікалаеўна Палякова ў сваёй прамове падкрэсліла, што трэба вучыцца на роднай мове, а не на мове суседняй дзяржавы.
На беларускай мове звярнулася да вучняў намеснік загадчыцы вучэбна-метадычным кабінетам аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста Дрык Н.С.
На пачатку другога урока прадстаўнік ад арганізацыі «Белая Русь» падарыў кніжкі кожнаму вучню беларускага класа.
Дарэчы, у 5 “Г” класе чацвёра хлопцаў, яны называюць сябе “чатыры танкіста”, “бітлы”, “машына часу” або “ніндзя гоу”.