15.10.2015
ПАДАРОЖЖА Ў ВОСЕНЬСКІ ЛЕС
У школах склалася такая практыка , што педагагічны калектыў або Міністэрства адукацыі вырашаюць , чым заняць школьнікаў ў пазаўрочны час. У «абязалавку» ўваходзіць наведванне музеяў і экскурсій, не ўзгадняючы з жаданнямі бацькоў і школьнікаў. Напрыклад , пяцікласнікам прапанавалі азнаямленчую экскурсію па горадзе Брэсту на аўтобусе з наведваннем музея паравозаў і Брэсцкую крэпасць , а таксама прайсціся пешу па вуліцы Савецкай за 110 тысяч рублёў з кожнага.
Пяцікласнікі зажурыліся , таму што музей Брэсцкай крэпасці ўжо наведвалі пяць разоў за перыяд навучання ў пачатковай школе . Бацькі не былі згодныя на наведванне музея паравозаў , бо на гэтым месцы падчас Савецкага Саюза была транспарціроўка радыеактыўных адходаў . А пешая экскурсія па вуліцы Савецкай для жыхароў горада за 110 тысяч рублёў ? «Ды мы ж яе аблазілі 100 разоў ўздоўж і папярок», - пакрываліся бацькі.
Вырашылі прапанаваць альтэрнатыву, ПАДАРОЖЖА Ў ВОСЕНЬСКІ ЛЕС
Вучні беларускага класа разам з настаўніцай і бацькамі вырушылі у поісках прыгод.
Хараство апынулася побач.
Прыгожыя мухаморы
Такога дрэва яшче не бачылі
Плантацыя шапшыны – збіраем вітаміны
Вужака
Футбол