Неабходна пашыраць адукацыю на беларускай мове (Міжнародны Дзень Роднай Мовы ў Брэсце)
21 лютага ў СШ 30 г. Брэста прайшло святочнае мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму Дню Роднай Мовы “Ад роднай мовы я не адракуся!”. Гэта быў сапраўдны канцэрт на якім дзеці сьпявалі, танчылі і чыталі вершы…
Упершыню на гэтым канцэрце выступіў з песнямі беларускамоўны клас СШ № 29. Вучні выканалі песні “Замкавая гара” на словы Янкі Купалы і народную “Харашуху”.
Анатолій Міхайлавіч Наскоў, начальнік аддзела адукацыі Брэсцкага гарвыканкама, выступіў перад прысутнымі аб неабходнасці пашырэння адукацыі на беларускай мове, і параіў бацкам і дзецям ісці ў беларускі клас. Пасля чаго ўручыў вучням беларускага класа слоўнікі беларускай мовы.
Хлопцам з беларускага класа пашанцавала двойчы, тры вучня з чатырох выйгралі латарэю – той, хто знайшоў на сваім фатэлі каляровую налепку, атрымаў у падарунак кнігу “Брестчіна”.
Варта адзначыць, што бацькі і вучні 6 “Г” (беларускага) класа СШ №29 запрашалі на свій выступ Пасла Швецыі Спадара Марціна Аберг прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы ў Брэсце.
“Віншую са святам Роднай мовы! На жаль, Пасол Швецыі ня мае магчымасці прыехаць у Брэст, дзе быў з афіцыйным візітам зусім нядаўна”, - адказала памочнік Пасла па сувязях з грамадскасцю Алеся Літвіноўская: “Аднак сёння ў Міністэрстве замежных спраў на мерапрыемстве з удзелам паслоў, акрэдытаваных у Беларусі, ён будзе чытаць верш Янкі Купалы па-беларуску і па-шведску…”
Дзень Роднай мовы апынуўся надзвычай насычаны дзеці з беларускага класа пабачылі сябе па тэлевізары ў праграме “Ранішні эспрэса”:
(Глядзі ад 29 хвіліны).
Навіны
2015.10.15 ПАДАРОЖЖА Ў ВОСЕНЬСКІ ЛЕС У школах склалася такая практыка , што педагагічны калектыў або Міністэрства адукацыі вырашаюць , чым заняць школьнікаў ў пазаўрочны час. У «абязалавку» ўваходзіць наведванне музеяў і экскурсій, не ўзгадняючы з жаданнямі бацькоў і школьнікаў. Напрыклад , пяцікласнікам прапанавалі азнаямленчую экскурсію па горадзе Брэсту на аўтобусе з наведваннем музея паравозаў і Брэсцкую крэпасць , а таксама прайсціся пешу па вуліцы Савецкай за 110 тысяч рублёў з кожнага.
2015.09.07 З 36 тысяч вучняў Брэста толькi чацвёра навучаюцца ў беларускамоўным класе Іх усяго чацвёра з 515 у школе - вучняў беларускамоўнага 5 "Г" класа. Педагогі 29-й школы ў адзін голас: пераваг у гэтым нашмат больш, чым «мінусаў». Кожнаму вучню досыць увагі. Вось і ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з кожным персанальна: Коля Душкевіч, Францішак Вялічкін, Саша Піліповіч і Ваня Фралоў (ён у статусе навічка). Яны не адчуваюць сябе «нацыянальнымі героямі», хоць быць у цэнтры ўвагі ім не прывыкаць. Пакуль летам дарослыя вырашалі, быць гэтаму класу ці не і калі быць, то ў якой школе, яны проста адпачывалі і дурэлі, як усе дзеці. Хто на лецішчы, як Францішак, хто ў бабулі ў Тэльмах. А Ваня, да якога ўсё часцей звяртаюцца як да Янкі, вандроўнічаў па Польшчы і Чэхіі.
2015.09.03 Пачатак навучальнага года ў Берасьці адзначыўся адкрыццём адзінага ў горадзе беларускамоўнага класа 1 верасня ў сяредней школе 29 ў Берасьце пачалі заняткі па-беларуску чацвёра вучняў у пятым классе. У гэты ж дзень адбылась урачыстая лінейка прысвечаная пачатку навучальнага года. Дырэктар школы Саўчук Сяргей Уладзіміравіч удзяліў асаблівую ўвагу адкрыццю 5”Г” класа, дзе выкладанне ўсіх прадметаў будзе весціся па-беларуску.
2015.08.22 У Брэсце ідзе набор вучняў у 5 клас з беларускай мовай навучання Набор у клас адбывацца ў сярэдняй школе № 29. Некалькі заявак у клас ужо пададзеныя. Мы пацікавіліся ў бацькоў, чаму менавіта яны абралі 29 школу. Распавядае Маргарыта, маці Францішка Вялічкіна, які вучыўся па-беларуску з першага па чацвёрты клас у ПШ № 34:
2015.07.21 Тры меха смецця Усё больш набірае папулярнасць сярод гаражан адпачынак на “Бресцкім моры”, дакладней возеры, што за Чырвоным дваром у Берасьці. Чарга аўтамабіляў берасьцейцаў па дарозе да возера нагадвае падарожжа да Чорнага мора за савецкім часам. У спёку адпачынак ў вады, сярод зьмешанага лесу, - сапраўдная прыгажосць!
2015.06.29 Кіраўніцтва горада за беларускамоўнае навучанне – выбар за бацкамі Пасля рэферэндуму 1996 года нерадзівыя чыноўнікі практычна выцеснілі беларускую мову з афіцыйнага выкарыстання, сістэмы адукацыі і СМІ. Родная мова стала ўспрымаецца многімі беларусамі як «вясковая». Беларускамоўная адукацыя ў Беларусі за 20 гадоў звузілася. Толькі каля 15% дзяцей вучыцца па-беларуску.
2015.06.01 “Мова на нова”, да сустрэчы ў верасні! 30 траўня ў Берасці прайшлі апошнія заняткі ў навучальным сезоне 2014-2015 моўных курсаў “Мова Нанова”. У першай частцы сустрэчы адбылося падсумаванне вынікаў працы курсаў беларускай мовы ў Берасці. Лепшыя слухачы атрымалі ўзнагароды ад "Мовы Нанова" за актыўны ўдзел у навучанні.