07.04.2015
Кожны апошні аўторак месяца ў жыхароў Берасьця ёсць магчымасць задарма наведаць музей у сядзібе Нямцевічаў, што знаходзіцца ў Скоках.
31 сакавіка Францішак з Міколкам скарысталі з аказіі і зрабілі падарожжа ў мінулае. На іх шчасьце дзяўчына, якая сустрэла іх на ўваходзе ў музей, калі даведалася, што хлопцы вучацца ў Беларускай клясе, сказала: “У пешыню да нас звяртаюцца на Беларускай мове! Але няма праблем, я з задавальненьнем правяду для вас экскурсію па Беларуску”. Хлопцы пабачылі прыгожыя інтэрьеры канца ХІХ стагоддзя, партрэты і карціны мінулых стагоддзяў, зброю рыцараў – лятучых гусараў, экспазіцыю прысьвечаную першай сусветнай вайне. Тут Франак з Міколкам даведалісь, што сядзіба падчас той вайны была разрабаваная расейскімі войскамі і, што сапраўдныя, арыгінальныя экспанаты перахоўваюцца ў Расеі, мяркуюць, што ў музейных сховішішчах Калугі. Але пакуль Расея вяртаць нічого не збіраецца.
Таксама тут у сядзібе Нямцевічаў 15 сьнежня 1917 года было падпісана замірэньне паміж рускімі і намецкімі войскамі…
Потым хлопцы наведалі выставу берасцейскай мастачкі Маріі Радько, якая была размешчаная ў адным з пакояў сядзібы. Пасьля чаго даследвалі стары паркавы ансамбль, а таксама прагулялісь па гістарычнай “грабавай” алеі і дасьледвалі рэканструкцыі акопаў і бліндажоў І-ай Сусьветнай вайны.
Францішак з Міколкам перакананыя – вандроўка была ўдалай! Тым больш, што ў якасьці выключэньня хлопцам далі паслухаць, як гучыць сапраўдны грамафон (Мабыць адчулі сябе падпісантамі замірэньня (заўвага аўтара)).