18.05.2015
Таямніцы форта “Літара “А”
16 траўня ў Берасці ў межах міжмастацкага-праекта “Ночь у музеі” прайшла анімацыйная квэст-экскурсія “Таямніцы форта пад літарай “А”. У экскурсіі прынялі ўдзел больш за 50 аматараў гісторыі.
Гістарычная даведка:
Форт пад літарай “А” быў пабудаваны ў 1912 – 1915 гадах старэйшым выканаўцам прац Брэст-Літоўскай фартэцыі, капітанам Б.Р.Дабрашынскім. Сёння ён знаходзіцца прыкладна ў пяці кіламетрах на поўнач ад Брэсцкай крэпасці, каля вёскі Казловічы.
Асноўную частку форта «А» сёння складае бетонная галерэя-сховішча, якая мае некалькі выхадаў ва ўнутраны двор форта. Ёсць зямляны вал, у цэнтры якога збудаваны бетонныя сховішчы для гарнізона, а наверсе размешчаныя дзве лініі бетонных стралковых акопаў з дзьвума назіральнымі пунктамі па флангах, якія маюць ўваходы з ўнутранага двара.
На стралковую пазіцыю выходзяць яшчэ два браніраваных НП (назіральных пункты), якія спалучаныя з цэнтральнай галерэяй-сховішчам. Цэнтральная частка сховішча лесвіцай звязаная з шэсцю гарматнымі казематамі.
У пачатку дарогі, якая вядзе ва ўнутраны двор форта, знаходзяцца тры бетонных збудаванні з байніцамі, якія закрываюць гэтую дарогу.
Асаблівасцю гэтага форта з'яўляецца наяўнасць стралковых пазіцый з горжевой(тыльнай) часткі, што нідзе больш у брэсцкай фартыфікацыі не сустракаецца.
Удзельнікі квэст-экскурсіі мелі магчымасць пабачыць цудоўны помнік фартыфікацыі першай паловы ХХ стагодзя, помнік сусветных войн. Моцныя валы і серыя бетонныя муры форта аховаюць шмат таямніц і загадак. Вандроўнікі заглыбіліся ў 20-40 гады мінулага стагодзя.
Удельнікаў падзялілі на дзьве каманды: берюзовых і памаранчавых. У кожнай камандзе быў камандзір, сцяганосец і адказны за матэрыяльную частку, апошні збіраў і перахоўваў знойдзеныя фрагменты мапы.
Галоўнай інтрыгай квэст-экскурсіі было знайсці сякрэтную мапу, якую схавалі ў мурах форта. На працягу усёй экскурсіі удельнікі сутыкаліся са шматлікімі прыгодамі.
Удзельнікі экскурсіі пачулі легенду аб “Забытым бесменным вартавым”, які застаўся заблакаваным у казематах форта, калі рускае войска адыходзіла ў 1915 годзе. Толькі праз 7 гадоў палякі выпадкова вызвалілі гаротніка. Першае, што пачулі: “Стой! Хто ідзе!?”
Потым Сапёр абязшкодзіў міну, пастралялі... У рэшце-рэшт камандны дух і кемівасць дапамаглі адшукаць фрагменты мапы і скласці поўную мапу Форта пад літарай “А”.


Перамагло сяброўства і ўзаемадапамога.