30.05.2015 Культура
Mесцa транспартыроўкі і перагрузкі радыактыўнай руды
Культурнай сталіцай Беларусі ў гэтым годзе стаў старажытны горад Берасце.
Шмат мерапрыемстваў гарадскія ўлады падрыхтавалі ў рамках акцыі “Брэст – культурная сталіца Беларусі 2015 года”. Адным з такіх мерапрыемстваў з’яўляецца экскурсыя ў Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі, які заснаваны 15 траўня 2002 года. Экспазіцыя музея прадстаўлена экспанатамі рухомага складу ў колькасці 56 адзінак.
Аднак карэнныя берасцейцы не спяшаюцца наведваць гэтае месца, бо дакладна ведаюць, што музей чугункі пабудованы на месцы транспартыроўкі і перагрузкі радыактыўнай руды, якую вазілі з Нямеччыны ў Расею праз наш горад. Гетае месца вядомае пад назвай “аб'ект 802”, а насамрэч – станцыя перагрузкі ўранавай руды).
Берасьцейцы памятаюць, калі аднойчы японцы па дарозе ў Брэсцкую крэпасць, да якой адсюль некалькі сот метраў, раптам папрасілі спыніццаі і развярнуть картэж ў адваротны бок. Як апынулася, у ніх зашкалівалі дазыметры, “фаніла” больш чым у 80 разоў.
Экскурсія ў чугуначны музей вемі цікавая для школьнікаў, студентаў, але трэба ведаць пра нябеспеку аб якой маўчыць улада горада і работнікі музея.