30.05.2015 Грамадства
Апошні званок з нацыянальным каларытам
Выпускнікі пачатковай школы №34 горада Берасця беларускамоўнага класа на апошні званок апранулі стужкі выпускніка з нацыянальным арнаментам.
Стужкі для выпускнікоў зрабілі бацькі вучняў, бо ведалі, што адпаведна ідэалагічным устаноўкам школы ўпрыгожываюць свята чырвона-зялёным колерам. Каб запабегчы “правакацыі” і ня даць запусціць у паветра белыя і чырвоныя балонікі, адміністрацыя школы загадзя сабрала грошы і закупіла адпаведна ідэалагічным патрабаванням зялёныя і чырвоныя шары, вышыванкі таксама былі непажаданыя ў школе. Але адна маці разам з сынам-вучням прыйшлі на школьную лінейку ў вышыванках. Пяцёра выпускнікоў беларускага класса звярнулі на сябе ўвагу, калі прыйшлі на лінейку “Апошні званок” са стужкамі выпускніка з нацыянальным арнаментам на відавоку перад усёй пачатковай школай.
Вучні адзінага беларускага класа ў Берасці збіраюцца і надалей разам атрымліваць веды па-беларуску.