16.11.2016
Пра берасцейшчыну ізноў забылі
У Берасці ўжо 6 (шосты) год існуе Клас з Беларускай мовай навучання, у іх нават свой сайт ёсць http://vydatnik.brestspring.com , каб неяк прыцягуць увагу да свайго існавання, але збольшага СМІ ігнаруюць факт ягонага існавання. Бацькі прыкладаюць неімаверныя высілкі каб інфармацыя аб гэтым класе і тэма неабходнасці беларускамоўнага навучання стала гучала ў медыйнай прасторы. Дзякуючы публікацыі на http://nn.by/?c=ar&i=150638 мы чарговы раз пераканалісь, што беларускі клас у Берасці - бялмо ў воку як "залежных", так і "незалежных" СМІ - гаспадар адзін!
На пачатак навучальнага года, дзякуючы намаганням бацкоў беларускага класа, па школах Брэста было дзе адна, дзе некалікі заяваў, каб дзеці навучалісь на беларускай мове .
Як заўжды бацкоў "развялі", маўляў, адпаведнай колькасці вучняў назбіраць не можам! Замест стварэння паўнавартаснага класа для жадаючых навучацца па-беларуску ў адной са школ Брэста, аддзел адукацыі схаваў інфармацыю ад грамадства і кіраўніцтва горада...
Ёсць зацікаўленасць стварэння ў Берасці
першых беларускіх класаў - інфармацыйнай падтрымкі няма!
Зрэшта ў Баранавічах таксама не адзін год Белклас існуе!