Неабходна пашыраць адукацыю на беларускай мове (Міжнародны Дзень Роднай Мовы ў Брэсце)
21 лютага ў СШ 30 г. Брэста прайшло святочнае мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму Дню Роднай Мовы “Ад роднай мовы я не адракуся!”. Гэта быў сапраўдны канцэрт на якім дзеці сьпявалі, танчылі і чыталі вершы…
Упершыню на гэтым канцэрце выступіў з песнямі беларускамоўны клас СШ № 29. Вучні выканалі песні “Замкавая гара” на словы Янкі Купалы і народную “Харашуху”.
Анатолій Міхайлавіч Наскоў, начальнік аддзела адукацыі Брэсцкага гарвыканкама, выступіў перад прысутнымі аб неабходнасці пашырэння адукацыі на беларускай мове, і параіў бацкам і дзецям ісці ў беларускі клас. Пасля чаго ўручыў вучням беларускага класа слоўнікі беларускай мовы.
Хлопцам з беларускага класа пашанцавала двойчы, тры вучня з чатырох выйгралі латарэю – той, хто знайшоў на сваім фатэлі каляровую налепку, атрымаў у падарунак кнігу “Брестчіна”.
Варта адзначыць, што бацькі і вучні 6 “Г” (беларускага) класа СШ №29 запрашалі на свій выступ Пасла Швецыі Спадара Марціна Аберг прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы ў Брэсце.
“Віншую са святам Роднай мовы! На жаль, Пасол Швецыі ня мае магчымасці прыехаць у Брэст, дзе быў з афіцыйным візітам зусім нядаўна”, - адказала памочнік Пасла па сувязях з грамадскасцю Алеся Літвіноўская: “Аднак сёння ў Міністэрстве замежных спраў на мерапрыемстве з удзелам паслоў, акрэдытаваных у Беларусі, ён будзе чытаць верш Янкі Купалы па-беларуску і па-шведску…”
Дзень Роднай мовы апынуўся надзвычай насычаны дзеці з беларускага класа пабачылі сябе па тэлевізары ў праграме “Ранішні эспрэса”:
(Глядзі ад 29 хвіліны).
Навіны
2015.05.30 Апошні званок з нацыянальным каларытам Выпускнікі пачатковай школы №34 горада Берасця беларускамоўнага класа на апошні званок апранулі стужкі выпускніка з нацыянальным арнаментам.
2015.05.18 Таямніцы форта “Літара "А" 16 траўня ў Берасці ў межах міжмастацкага-праекта “Ночь у музеі” прайшла анімацыйная квэст-экскурсія “Таямніцы форта пад літарай “А”. У экскурсіі прынялі ўдзел больш за 50 аматараў гісторыі.
2015.04.07 У сядзібе Нямцевічаў Кожны апошні аўторак месяца ў жыхароў Берасьця ёсць магчымасць задарма наведаць музей у сядзібе Нямцевічаў, што знаходзіцца ў Скоках.
2015.03.23 Вандроўка ў Мірскі замак і Нясьвіжскі палац Цудоўную і незабыўную вандроўку падараваў бацькам і вучням 4”Б” (Беларускага) класа ПШ № 34 г. Брэста дырэктар Беларускай службы “Радыё Свабода” спадар Аляксандр Лукашук.
2013.10.23 Падарожжа З-га "Б" У жніўні на летніх канікулах прадстаўнікі беларускага клясу разам з бацькамі наведалі чудоўную краіну – Чэхію.
2013.10.09 У беларускай Празе пабывалі вучні і іх бацькі з Брэста Нядаўна, перад новым навучальным годам, вучні з 3Б”, беларускамоўнага класа пачатковай школы №34 г. Брэста, з iх бацькамі наведалі Чэхію. Гэта была першая спроба наладзіць сувязі з беларускай дыяспарай цудоўнай краіны.