13.03.2013
Незабыўныя ўспаміны пакінула дзецям польская вандроўка
класа наведалі Польшчу, дзе гасцявалі ў раўналетак.

“Аддалі ў польскую школу літаратуру: мастацкія кніжкі, культуровыя і навучальна-даведачныя выданні на беларускай мове”, -- кажа адзін з арганізатараў паездкі прадпрымальнік Уладзімір Вялічкін.
У гміне Тлушчэц для вучняў 2 “Б” класа школы №34 Брэста зладзілі цэлую праграму -- узаемныя гульні, паездкі на санях у пушчу, дзе касулі адно што не ласуюцца з рук, вечарыны. Дзеці размаўлялі кожны на сваёй звыклай мове: хто па-польску, хто па-беларуску або па-руску, і нават гэтага не заўважалі, настолькі былі паглыбленыя ў супольны занятак, падкрэслівае спадар Вялічкін, філолаг па адукацыі. У выніку засталіся задаволенымі ўсе: і бацькі, і дзеці, і ўлады ў асобе солтыса гміны, які сам браў удзел практычна ва ўсіх імпрэзах. Такімі шчаслівымі дзяцей не бачылі: “Успамін на ўсё жыццё!” -- кажуць іншыя ўдзельнікі дэлегацыі. Асабліва пракатка на санях -- усю грамаду імчаў адзін пародзісты конь-цяжкавоз.
Ад сябе дадам, што нядрэнна было б, каб арганізацыя “Белая Русь”, якая праявіла ўхвальны клопат пра беларускі клас на Свяце роднай мовы 21 лютага, дапамагла не ўдарыць тварам у гразь падчас візіту ў адказ. Магчымасці, падазраю, вялікія. Варта было б таксама неяк абмеркаваць перспектывы беларускамоўнага навучання ў Брэсце -- каб яны не былі хаця б горшыя за няродны польскі варыянт.