13.08.2015
У Брэсце ідзе набор вучняў у 5 клас з беларускай мовай навучання.
Заняткі будуць праходзіць у сярэдняй школе № 29.
Бацькі заяўкі ўжо падаюць, пакуль яшчэ ёсць вольныя месцы, тыя, хто ўжо запісаўся ў клас, заклікаюць не марнаваць магчымасць і запісвацца ў 5 клас з беларускай мовай навучання, бо назіраецца паварот дзяржаўных структур у бок шырэйшага выкарыстоўвання беларускай мовы ў жыцці краіны.
Сярэдняя школа № 29 вядомая не толькі высокім прафесіяналізмам настаўнікаў, але і тым, што прапануе паглыбленае вывучэнне матэматыкі і англійскай мовы.
Заявы прымаюцца ў прыёмнай школы №29 (г. Брэст, вул. Арлоўская, 33, тэлефон прыёмнай 42-40-90) да 1 верасня
Не змарнуйце шанец!