2012.04.09 Беларускамоўная адукацыя ў Брэсце, Гродна і Беластоку: гарады роўныя, умовы неУ Брэсце летась адчынілі адзін беларускамоўны першы клас у звычайнай школе. Спачатку было 12 вучняў. Пасля падзей, якія пакуль у тайне, іх засталося пяцёра. Настаўнікаў знайшлі з цяжкасцю: апынулася, што ў тутэйшым універсітэце імя Пушкіна факультэт дашкольнага выхавання дае занадта мала, каб можна было працаваць у беларускамоўнай школе. Нават не верыцца, што якіх 17 гадоў таму чыноўнікі падавалі ў справаздачах больш за 70 адсоткаў беларускамоўных школ.