21.02.2016
У Скоках пад Брэстам узгадалі падзеі 1915 года
12 снежня 2015 года на тэрыторыі паркавай зоны былой сядзібы Нямцэвічаў у Скоках, што на Берасцейшчыне, прайшла ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Скокі-2015», прысвечаная 98-гадавіне заключэння Брэсцкага перамір'я.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 100 рэканструктараў з Беларусі, Расеі і Украіны, якія займаюцца тэмай Першай сусветнай вайны.
Сцэнар ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ўзнавіў падзеі 1915 года, калі ішоў працэс стабілізацыі лініі фронту. У ходзе рэканструкцыі баявых дзеяньнняў была выкарыстана конная кавалерыя, халастая зброя часоў Першай сусветнай вайны, шырока ўжываліся піратэхнічныя спецэфекты на фоне адноўленых абарончых пазіцый.
З нагоды 98-ай гадавіны падпісання Брэсцкага перамір'я 15 сьнежня 1917 года ў сядзібе Нямцэвічаў была адкрыта адмысловая памятная дошка.
На мерапрыемства прыйшлі паглядзець шмат берасцейцаў, прысутнічалі прадстаўнікі тэлерадыёкампаній, журналісты і школьнікі.