Неабходна пашыраць адукацыю на беларускай мове (Міжнародны Дзень Роднай Мовы ў Брэсце)
21 лютага ў СШ 30 г. Брэста прайшло святочнае мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму Дню Роднай Мовы “Ад роднай мовы я не адракуся!”. Гэта быў сапраўдны канцэрт на якім дзеці сьпявалі, танчылі і чыталі вершы…
Упершыню на гэтым канцэрце выступіў з песнямі беларускамоўны клас СШ № 29. Вучні выканалі песні “Замкавая гара” на словы Янкі Купалы і народную “Харашуху”.
Анатолій Міхайлавіч Наскоў, начальнік аддзела адукацыі Брэсцкага гарвыканкама, выступіў перад прысутнымі аб неабходнасці пашырэння адукацыі на беларускай мове, і параіў бацкам і дзецям ісці ў беларускі клас. Пасля чаго ўручыў вучням беларускага класа слоўнікі беларускай мовы.
Хлопцам з беларускага класа пашанцавала двойчы, тры вучня з чатырох выйгралі латарэю – той, хто знайшоў на сваім фатэлі каляровую налепку, атрымаў у падарунак кнігу “Брестчіна”.
Варта адзначыць, што бацькі і вучні 6 “Г” (беларускага) класа СШ №29 запрашалі на свій выступ Пасла Швецыі Спадара Марціна Аберг прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы ў Брэсце.
“Віншую са святам Роднай мовы! На жаль, Пасол Швецыі ня мае магчымасці прыехаць у Брэст, дзе быў з афіцыйным візітам зусім нядаўна”, - адказала памочнік Пасла па сувязях з грамадскасцю Алеся Літвіноўская: “Аднак сёння ў Міністэрстве замежных спраў на мерапрыемстве з удзелам паслоў, акрэдытаваных у Беларусі, ён будзе чытаць верш Янкі Купалы па-беларуску і па-шведску…”
Дзень Роднай мовы апынуўся надзвычай насычаны дзеці з беларускага класа пабачылі сябе па тэлевізары ў праграме “Ранішні эспрэса”:
2013.02.25 Gościli białoruskie rodziny Kilka rodzin z Brześcia spędziło weekend w Tłuśćcu i Żabcach. Wszystko w ramach pilotażowego programu wymiany polsko-białoruskiej dzieci i młodzieży.
2013.02.23 WIZYTA GOŚCI Z BRZEŚCIA 22 lutego 2013 Międzyrzec gościł delegację z Brześcia. Wizytę szesnastoosobowej reprezentacji uczniów 2 klasy Białoruskiej Szkoły Początkowej nr 34 w Brześciu i ich rodziców zainicjowało zaproszenie Stowarzyszenia Inicjatyw Lokalnych w Tłuśćcu.
2012.12.26 Беларускамоўны клас Брэста атрымаў падарункі ад дырэктара беларускай службы радыё “Свабода” Навучэнцы беларускамоўнага 2 “Б” класа пачатковай школы № 34 горада Брэста атрымалі перад Калядамі і Новым годам ад дырэктара беларускай службы Радыё “Свабода” Алеся Лукашука падарункі -- беларускамоўныя дзённікі на будучы навучальны год, фламасцеры і іншыя вучнёўскія прыналежнасці.
2012.04.09 Беларускамоўная адукацыя ў Брэсце, Гродна і Беластоку: гарады роўныя, умовы не У Брэсце летась адчынілі адзін беларускамоўны першы клас у звычайнай школе. Спачатку было 12 вучняў. Пасля падзей, якія пакуль у тайне, іх засталося пяцёра. Настаўнікаў знайшлі з цяжкасцю: апынулася, што ў тутэйшым універсітэце імя Пушкіна факультэт дашкольнага выхавання дае занадта мала, каб можна было працаваць у беларускамоўнай школе. Нават не верыцца, што якіх 17 гадоў таму чыноўнікі падавалі ў справаздачах больш за 70 адсоткаў беларускамоўных школ.
2011.12.23 Дзякуй за ўрок! Каб вучыцца па-беларуску, першакласніца дабіраецца ў школу праз увесь горад
2011.10.26 Як справы, клас беларускі? Вялікае бачыцца на адлегласці Два месяцы як Брэст мае беларускамоўны клас. Прывыклі адзін да аднаго і да настаўніцы вучні, падумалі (ці перадумалі) аб правільнасці свайго выбару іх бацькі – чым не нагода звярнуцца да тэмы?